-
- Родителям
- Для учащихся
- Учителям
- Профилактика аддиктивного и асоциального поведения
- Профилактика половой неприкосновенности
- График работы педагога социального
- Профилактика суицидального поведения детей и подростков
- Защита прав и законных интересов несовершеннолетних
- Профилактика алкоголизма
- Профилактика табакокурения
- Акция "Миссия - жить!"
-
- Правила пожарной безопасности
- Особенности безопасного поведения детей в зимний период.
- Правила поведения на водоемах
- ПДД для учащихся
- Алгоритм действий при обнаружении бесхозных (подозрительных) вещей и предметов
- Правила безопасности при подготовке к новогодним и рождественским праздникам
- Безопасность в интернете
- Правила безопасного поведения
- Весенние палы
- Вело-безопасность
- Безопасные каникулы
- Профилактические ролики ГАИ МВД
-
- Электронные обращения
- Нормативно-правовые акты
- "Горячие линии" и "прямые телефонные линии" вышестоящих организаций
- Реквизиты и режим работы вышестоящих организаций
- Защита персональных данных
- Декрет №6 от 12.10.2021 "Об изменении Декрета Президента Республики Беларусь №5
- "Горячие линии" и "прямые телефонные линии"
экскурсія ў музей чыгуначнай тэхнікі г.Баранавічы
На мінулым тыдні ў чарговы раз вучні 4 і 6 класаў ДУА “Лукская СШ” здзейснілі экскурсійную паездку. Цяпер гэта музей чыгуначнай тэхнікі ў горадзе Баранавічы. Экскурсавод Наталля Сяргееўна гасцінна сустрэла нас і правяла цікавую, пазнавальную экскурсію з элементамі гульні. Вучні з задавальненнем яе слухалі, выконвалі розныя заданні, даведаліся шмат новага. Па-першае тое, што горад Баранавічы сваім нараджэннем абавязаны чыгуначнай дарозе, аб чым сведчыць адлюстраванне паравоза на гербе города. У лістападзе 1871 года па маршруту Смаленск - Брэст адправіўся першы таварна-пасажырскі састаў. Тады ж з΄ явілася чыгуначная станцыя, якая ў далейшым і дала жыццё цэламу гораду. Па-другое, шмат даведаліся аб гісторыі чыгуначнай тэхнікі, аб тым, што дадзеная экспазіцыя чыгуначнай тэхнікі пад адкрытым небам - другая такога тыпу ў Беларусі.Навогул, музей валодае вялікай калекцыяй паравозаў і цеплавозаў. Таксама прадстаўлены пасажырскія і грузавыя вагоны розных пакаленняў, платформы, вагонныя цялежкі, макет паста дзяжурнага па пераезду і памяшканне дзяжурнага станцыі, дзеючы семафор, пуцярамонтная тэхніка і спецыяльная тэхніка, тэхніка чыгуначных войск і зенітная пулямётная ўстаноўка.Усе экспанаты забяспечаны карткамі з кароткай інфармацыяй, што вельмі добра. Калі што не дачуў можна прачытаць.Экскурсія доўжылася паўтары гадзіны і надвор΄е было не зусім камфортным, але нам здалося , што час праляцеў імгненна. Па заканчэнні экскурсіі вучні змаглі пакатацца на дрызіне. Усе былі задаволены: пашырылі свае веды, адпачылі, а самае галоўнае яшчэ раз пераканаліся ў тым, што можам ганрыцца дасягненнямі нашай краіны ў розных галінах гаспадаркі, тым, што жывём у такой цудоўнай краіне пад назвай Беларусь.
На зваротнай дарозе мы зрабілі прыпынак каля помніка ахвярам фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Помнік увекавечвае памяць аб яўрэйскім насельніцтве, якое амаль цалкам было знішчана ў гэтым раёне. Хвілінай маўчання мы ўшанавалі памяць аб загінуўшых. Мы удзячны ўсім, хто даў нам магчымасць жыць у мірнай краіне і гэты мір мы павінны берагчы!
Класны кіраўнік 6 класаТананка Ларыса Вікенцьеўна
Телефоны: (8-01596)23-485, (8-01596)70-664
Email: luki@edu-korelichi.by