Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
Сярод каштоўных экспанатаў музея кніга “Начертание русской истории” (1839 г.), купчая (1827 г.), кросны (станок ткацкі ручны) (здабыты ў 1987 г.), пашпарт (1916 г.), пісьмы з фронту Вялікай Айчыннай вайны (здабыты 1989 г.), настольнік вязаны (здабыты 1987 г.), перабіранка (здабыта 1987 г.), скульптуры драўляныя А.Калінчыка (здабыты 1988 г.), куфар акаваны (здабыты 1988 г.).
Апісанне экспазіцый:
Экспазіцыя музея ўтрымлівае шэсць раздзелаў.
Раздзел “Гісторыя Луччыны ў асобах, падзеях, помніках…” утрымлівае цікавыя звесткі аб ўзнікненні населенага пункту Лукі, варыянты легенд аб ўзнікненні самой назвы вёскі. Тут можна даведацца пра гісторыю Камуны “Праца” імя Ульянава-Леніна. Прадстаўлены стэнд, прысвечаны арганізатару Камуны Бучацкаму Васілю Осіпавічу – удзельніку трох рэвалюцый, члену РСДРП (б) з 1904 года, – займае асобае месца раздзела.
Інтэр’ер сялянскай хаты канца ІХХст., стэнд, прысвечнаны народнаму майстру Калінчыку Альберту Сяргеевічу, вырабы якога захоўваюцца ў 6 музеях Еўропы, – далёка не поўны пералік таго, што можа зацікавіць наведвальнікаў музея і, менавіта, раздзела “Энцыклапедыя сялянскага побыту”.
Раздзел экспазіцыі “Лукскі лён: ад мінулага да сучаснасці” расказвае аб вытворчасці ільновалакна ад сельскагаспадарчых палеткаў да апрацоўкі на сучасным Карэліцкім ільнозаводзе. Значнымі экспанатамі зяўляюцца ткацкі станок, матавіла, жорны, шчоткі для вычэсвання льну і інш. Цікавасць выклікае і стэнд, прысвечаны Герою сацыялістычнай працы Калоша Вользе Іванаўне.
Раздзел “Старонкі калгаснага жыцця” ўтрымлівае матэрыялы з гісторыі стварэння гаспадаркі і яе развіцця па сённяшні дзень. Пра першых арганізатараў-кіраўнікоў гаспадаркі, пра людзей працы, якія падымалі яе з самага пачатку станаўлення і якія сення праслаўляюць яе сваёй працай.
У асобным пакоі размешчаны экспанаты раздзела “Пакой баявой славы”, якія датычацца слаўнай ваеннай гісторыі Лукскага сельскага Савета і Карэліцкага раёна. Размешчаны экспанаты, якія раскажуць наведвальнікам пра вайсковую справу, пра ганаровае званне – абаронца Айчыны. Асобае месца займае выстава ваеннай формы і ваенных знакоў адрознення.
Раздзел “Лесвіца школьнай гісторыі” апавядае аб падзеях ад гісторыі да сучаснасці… Ад 1884 года – значнай падзеі ў жыцці лучан – пачатку першых крокаў адукацыі на лукскай зямлі – да сучаснай ўстановы адукацыі. Аб тых, хто першы прынёс свет навукі ў нашу мясцовасць, да былых выпускнікоў, якія праслаўляюць ўстанову адукацыі на прафесінай ніве. Вялікі фотапояс распавядае пра жыццё сённяшніх вучняў і нядаўніх яе выпускнікоў, якія складаюць залаты фонд установы адукацыі.
Кожны з раздзелаў выклікае цікавасць наяўнасцю фотаздымкаў; непаўторнасцю экспанатаў, кожны з якіх мае сваю гісторыю і сваё “жыццё”.
Дадатковыя матэрыялы:
Творчыя і даследчыя работы вучняў:
Ваенная палітыка Напалеона ў Беларусі
Воін. Вынаходнік. Настаўнік
Дзеці за калючым дротам
Першая сусветная вайна ў гісторыі маёй малой радзімы
Камуна “Праца” імя Ульянава-Леніна. Асобы
Конкурсная работа, посвященная 65-летию Победы СССР над фашистской Германией. Представляется на республиканский конкурс по отечественной истории.
Праз дзве вайны
З гісторыі школ Лукскага сельскага Савета
Краязнаўчая экспедыцыя "Гістарычныя сядзібы: шлях да адраджэння"
Прэзентацыя “Святыні Лукскай зямлі”