Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!»

Дата: 20 сентября 2022 в 18:39, Обновлено 11 апреля 2024 в 13:42

23 верасня прайшла акцыя "Чытаем Максіма Танка разам" да 110-годдзя з дня нараджэння паэта. Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М.Танка, – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная і родная мова.

 


22 верасня прайшла квэст-гульня “Знаўцы беларускага фальклору”, у якой удзельнічалі вучні 8 класа. Падчас мерапрыемства навучэнцы ўзгадалі значэнне паняцця “фальклор” і яго форм. Пасля гэтага падзяліліся на 2 каманды і праявілі сябе ў тэматычных станцыях. 

 

 


З мэтай пашырэння лексічнага запасу школьнікаў, развіцця кемлівасці і цікаўнасці адбылася віктарына “Загадкі старога Бая”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 5-6 класы. 

 

 


Родная мова – гэта не толькi сродак зносiн, жывая повязь пакаленняў, але i душа народа, люстэрка яго духоўнага жыцця. У школе прайшла акцыя "Чытаем вершы пра родную мову". Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел ў гэтым мерапрыемстве: чыталі вершы, як са школьнай праграмы, так і тыя, што вывучылі самастойна.

 

 


21 верасня ў ДУА "Лукская сярэдняя школа" прайшоў флаер-фэст "Мой родны кут, як ты мне мілы", у якім прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Навучэнцы творча падыйшлі да мерапрыемства. Праз вобразныя сродкі мастацтва яны адлюстравалі свае пачуцці да роднага краю: любоў да яго, гонар за самабытнасць, непаўторнаць і прыгажосць, пашану да кожнага куточка роднай зямлі. Уласныя перажыванні вучняў увасобіліся на флаерах у яркай  палітры колераў, пахаў і гукаў.


У рамках Тыдня роднай мовы прайшоў конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю". Вучні захапляюцца прыродай роднага краю і адзначаюць, што родная зямля - гэта самае прыгожае і цёплае месца на свеце. Кожны імкнуўся перадаць захапленне сваёй маленькай радзімай - тым куточкам, дзе нарадзіўся і вырас, дзе жывуць яго бацькі, куды заўсёды хочацца вярнуцца. 


Напярэдадні прайшла гульня "Фальклор, фальклор - душа народа". Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа. Гэта і прымаўкі, і прыказкі, і лічылкі, і загадкі. Дзякуючы ім дзеці пачынаюць разумець прыгажосць беларускай мовы, незвычайны каларыт народных гульняў, карагодаў. 

         


Беларуская кухня устойліва захоўвае нацыянальныя традыцыі. З глыбіні стагоддзяў да нашых дзён дайшлі шматлікія самабытныя стравы. Шырока вядомыя далёка за межамі Беларусі дранікі, пячысты, халаднік, зацірка, мачанка, жур... Шматвяковую, багатую і цікавую гісторыю мае кухня беларусаў, з якой і пазнаёміліся вучні 6 і 7 класаў.


20 верасня адбылася анлайн-акцыя "Натхнёныя Бацькаўшчынай". Мэта акцыі - пашырыць і сістэматызаваць веды навучэнцаў пра славутых людзей Беларусі. Удзельнікамі сталі вучні 5-11 класаў. У падлеткаў абудзілася пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці, любоў да роднай зямлі. 


Вучні пачатковых класаў сталі наведвальнікамі музея школы. Для іх была праведзена экскурсія "Аб родным краі роднай мовай". Навучэнцы з захапленнем слухалі пра гісторыю роднага краю, культуру і побыт продкаў, пра якую распавядаў загадчык музея Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч.


19 верасня адбыўся марафон "Мова родная - мова модная". На кожным перапынку гучалі беларускія песні, якія задавалі добры настрой навучэнцам. 


Вучнямі ДУА "Лукская сярэдняя школа" створана агульная паштоўка "Пажаданні роднай мове". Дзеці з вялікай цікавасцю і захапленнем пісалі добрыя і шчырыя словы пра беларускую мову.


Прайшла акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску", Навучэнцам і супрацоўнікам прапаноўвалася размаўляць па-беларуску на працягу ўсяго дня. 


Вучнямі 6 класа створаны праект "Песняры куточка запаветнага". Навучэнцы сабралі матэрыял пра славутых майстроў слова Карэліччыны і выдатна прадставілі яго на ўроку беларускай літаратуры.

 


У бібліятэцы установы адукацыі арганізавана выстава "Беларуская мова - мелодыя сэрца" 


16 верасня навучэнцы 8-11 класаў

далучыліся да напісання рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.