Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мерапрыемствы

Дата: 21 февраля 2022 в 11:48, Обновлено 20 сентября 2022 в 18:47
Автор: Admin A. 1.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Кожны год вучні нашай школы з цікавасцю і захапленнем прымаюць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму святу. Сёння у школе пачаўся тыдзень роднай мовы, на працягу якога вучняў чакае шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў.

Пачаўся дзень з акцыі “Далучы сваю далонь”. Вучні пакідалі свой след на паперы і пісалі свае пажаданні роднай мове. Асабліва гэта спадабалася навучэнцам пачатковых класаў, але не пакінулі акцыю без увагі і старшакласнікі. У тых, хто пакуль не паспеў павіншаваць сваю родную мову, яшчэ будзе такі шанец – акцыя будзе працягвацца увесь тыдзень.

 

Пакуль дзеці малявалі свае далоні, дарослыя пісалі абласны дыктант. Падчас напісання настаўнікі жартавалі, што атрымалі шанец адчуць сябе ў скуры сваіх выхаванцаў і апынуцца за школьнай партай.

Для вучняў 7 класа была арганізавана гульня “У свеце цудаў”. Рабяты ўспомнілі беларускія прымаўкі і фразеалагізмы і павесяліліся, пакуль гулялі ў “Яшчарку” – беларускі адпаведнік усім знаёмай гульні “Кракадзіл”.

Таксама цікава прайшлі заняткі ў 6 класе, дзе адбывалася квэст-гульня “З родным словам па жыцці”. Шасцікласнікі паказалі выдатныя веды і ўменні ў перакладчыцкай справе, спрабавалі рыфмаваць і ўспаміналі беларускія народныя казкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.